cairo_tigra

Ноч расстраляных паэтаў. Курапаты-Акрэсціна. Без тэрміну даўніны.

29 кастрычніка ў Курапатах, у месцы расстрэлу дзясяткаў тысяч нявінных людзей, у месцы, што стала сімвалам памяці ахвяр рэпрэсій, адбудзецца акцыя памяці "Ноч расстраляных паэтаў. Курапаты-Акрэсціна. Без тэрміну даўніны".  Зміцер Дашкевіч і Эдуард Пальчыс, стваральнікі і арганізатары акцыі, не раз былі затрыманыя, катаваныя і асуджаныя за сваю грамадзянскую пазіцыю. І сёння яны застаюцца за кратамі. Палітычныя вязні, героі сучаснасці. І яшчэ дзясяткі зняволеных, далейшы лёс якіх застаецца невядомым.  Аўтара адаптацыі тэксту песні "Купалінка", што стала адным з гімнаў сучаснага пратэсту, Міхася Чарота расстралялі ў тую самую ноч у Курапатах, аўтара музыкі да "Купалінкі" Уладзіміра Тэраўскага расстралялі праз год. Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны... І яшчэ безліч імёнаў, якія сталі неад'емнай часткай нашай гісторыі, але былі бязлітасна знішчаныя ў яе нетрах.   У памяць пра зніклых і забітых падчас рэпрэсій, у знак падтрымкі тысяч палітзняволеных сучаснасці. 29 кастрычніка пасля заканчэння сустрэчы ў Курапатах, мы, Купалаўцы, маем гонар стаць на сваю, Купалаўскую варту.  На нашым ютуб-канале мы выйдзем у эфір словамі ахвяр тых рэжымаў, што бязлітасна знішчалі беларусаў у апошнія 100 гадоў.  #Купалаўцы #КупалаўскаяВарта


Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic

Your reply will be screened

Your IP address will be recorded